Праведніка ўспамінаем з пахвалою: табе ж, прадвесьнік, даволі сьведчаньня Гасподняга, што ты больш пачэсны за прарокаў, аказаўшыся дастойным хрысьціць у вадзе Прадказанага. Ты і пацярпеў за праўду з радасьцю, і абвясьціў тым, што ў пекле, Бога, які аб'явіўся ў целе, узяў на сябе грахі сьвету і дараваў нам багацьце свайго зьмілаваньня.