Нябесных сіл ваяводы, мы, нягодныя, няспынна молім вас, каб вы ахінулі нас вашымі малітвамі і, пакрыўшы ценем крылаў духоўнае вашае славы, ахоўвалі нас, якія прыбягаем да вас і клічам: "Ад бедаў выбаўце нас, начальнікі вышніх сіл!"